07.06.17
Падарожжа ў краіну дарожных знакаў

У яслях-садзе прайшла забава "Падарожжа ў краіну дарожных знакаў", дзе дзеці знаёміліся з дарожнымі знакамі, паўтаралі і замацоўвалі правілы паводзін на вуліцы. Выхаванцы з задавальненнем адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнях, чыталі вершы, разбіралі розныя сітуацыі.