29.09.17
Мы ганарымся

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка, адбылося ў Доме культуры аграгарадка Мір. З прафесійным святам ветэранаў педагагічнай працы, настаўнікаў і работнікаў устаноў адукацыі павіншаваў намеснік старшыні Баранавіцкага раённага выканаўча камітэта Сяргей Сліва. Падчас свята педагогам былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды. 

Падзячным лістом Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджана загадчык  Гаўрыльчык Алена Станіславаўна.

Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі раёна ўзнагароджана выхавальнік дашкольнай адукацыі Тарасюк Ганна Вячаславаўна.

Граматай аддзела адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам Днём настаўніка ўзнагароджана выхавальнік дашкольнай адукацыі Сакалюк Галіна Міхайлаўна


Напярэдадні Дня настаўніка падвялі вынікі штогадовага конкурсу на лепшую установу  адукацыі. Дыпломам III ступені аддзела адукацыі, спорту і турызму і падарункавым сертыфікатам Баранавіцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» ўзнагароджана і  наша дашкольная ўстанова.