15.11.17
Свята "Багач"

Сёння ў дзіцячым садзе адзначалі свята «Багач». Гэта старадаўняе славянскае свята дайшло да нас са старажытных часоў, яно прысвечана завяршэнню сельскагаспадарчых прац і збору ўраджаю. Выхаванцы далучаліся да беларускіх нацыянальных традыцый, спявалі вясёлыя песні на роднай мове пра багаты ўраджай, расказвалі вершы, гулялі, танцавалі. Гледачы ўключаліся ў працэс адгадвання загадак і дружна апладзіравалі юным музыкам.