06.06.18
Лета чырвонае прыйшло

Вось і наступіла доўгачаканае лета! Лета - любімы час усіх дзяцей. І вельмі хочацца, каб дзеці, якія наведваюць дашкольную ўстанову ў летні перыяд, атрымалі шмат новых уражанняў, ведаў і вясёлы настрой.

6 чэрвеня выхаванцы малодшай групы сустракалі свята лета. Свята атрымалася на славу! Бо ў госці да іх прыйшло Лета. Дзеці атрымалі зарад бадзёрасці, радасці: вадзілі карагоды, гулялі і адгадвалі загадкі пра лета.