12.06.18
Конкурс малюнкаў на асфальце

Маляванне на асфальце - выдатны спосаб заняць дзяцей, выклікаць у іх цікавасць, раскрыць свае таленты. Выхаванцы малодшай групы разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі Лоскутавай М.І. вельмі стараліся, акуратна размалёўвалі свае малюнкі. Ніхто не сумаваў, быў заняты творчасцю.