15.06.18
Першы крок у бяспечнае дзяцінства.

      У сучасным грамадстве існуе шмат фактараў, якія ўяўляюць небяспеку
для дзіцяці, асабліва у летні перыяд. Менавіта таму, напярэдадні летніх
канікул мы далі старт праекту “КВЭСТ. Асцярожна, дзеці!”
     Нашы выхаванцы разам з педагогамі Тарасюк Ганнай Вячаславаўнай,
Дыдышка Вольгай Аркадзьеўнай адправіліся ў незвычайнае падарожжа ў
горад Баранавічы, дзе іх чакала шмат цікавага…Сустрэча з прадстаўніком
МНС, цікавая гутарка, прагляд мультфільмаў па бяспецы жыццядзейнасці,
выратаванне Віні-Пуха, займальныя гульні і інш.
      А на пры канцы нашы выхаванцы наведалі станцыю МНС. Падарожжа
было не толькі цікавым, але сапраўды пазнавальным і карысным.