23.08.18
Свята мыльных бурбалак

Пусканне мыльных бурбалак - адна з самых вясёлых дзіцячых забаў. І, вядома, лепш за ўсё гэтая задума падыходзіць для прагулак на свежым паветры: ветрык дапамагае выдзімаць і адпраўляць у падарожжа рознакаляровыя мыльныя шарыкі. Дзеці з захапленнем назіралі за рознакаляровымі бурбалкамі, за іх чароўным ператварэннем, смяяліся, скакалі ад радасці, пляскалі ў далонькі.