24.08.18
Забава "Востраў здароўя"

Летні перыяд у дзіцячым садзе прынята называць аздараўленчым. Задача педагагічнага калектыву складаецца ў тым, каб максімальна выкарыстаць спрыяльныя для ўмацавання здароўя дзяцей ўмовы летняга часу, дамагчыся, каб дзіця добра сябе адчувала, паправілася і загартавалася.

З мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця, ажыццяўлення гартавання, стварэння радаснага настрою на тэрыторыі дзіцячага садка 24 жніўня адбылася забава "Востраў здароўя". Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі зарад бадзёрасці і выдатнага настрою!