03.09.18
З новым навучальным годам!

Вось і праляцела цёплае лета, пачынаецца новы навучальны год! Пачатак навучальнага года - гэта заўсёды нешта новае, незвычайнае, цікавае.

І з самай раніцы нашых маленькіх выхаванцаў сустракалі любімыя дзіцячыя песні, казачныя героі. Яны дарылі дзецям радасць, добры настрой, віншавалі ўсіх са святам.

Мы хочам пажадаць Вам і Вашым дзецям, якія ідуць у дзіцячы сад або школу, каб увесь навучальны год быў творчы, удачлівы, напоўнены толькі станоўчымі эмоцыямі!