18.10.18
Экскурсія ў бібліятэку

Работнікі бібліятэчнай сістэмы падчас экскурсіі для выхаванцаў старэйшай групы арганізавалі тэатр па паэме Яна Чачота "Мышанка", пазнаёмілі іх са знакамітым творцам, які жыў раней у нашых мясцінах. Такім чынам мы далучаем дзяцей да беларускага краязнаўства, выхоўваем любоў да "малой Радзімы".