25.10.18
Акцыя "Стань заўважным у цемры!

У мэтах прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей у восеньскі перыяд часу, папулярызацыі выкарыстання святловяртальных элементаў, у нашым дзіцячым садзе праходзіць акцыя «Стань заўважным на дарозе!". Праводзяцца гутаркі з дзецьмі аб правілах дарожнага руху. У дыдактычных, сюжэтна-ролевых і рухомых гульнях выхаванцы вучацца самастойна прымаць рашэнні, выконваць правілы дарожнага руху. Ва ўсіх групах на стэндах вывешана адпаведная інфармацыя для бацькоў, праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная работа аб правілах бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху пешаходаў. Дзецям, якія прыходзяць у дзіцячы сад з флікерам, мы дорым на памяць магніты, флікеры, настольныя гульні, размалёўкі.