30.10.18
Свята да Дня маці

У нашай установе дашкольнай адукацыі прайшло свята, прысвечанае Дню маці, на якое былі запрошаны кіраўнікі арганізацый в.Новая Мыш, ветэраны працы дашкольнай установы. Свята адбылося цікавым і запамінальным.  Спявалі і танцавалі не толькі выхаванцы, але амаль усе супрацоўнікі дашкольнай установы.