21.12.18
Афармленне да Новага года

Новы год - пара казкі і чараўніцтва, прыгажосці і эйфарыі! З набліжэннем самага любімага свята дзяцей кожны педагог ператвараецца ў дызайнера-афарміцеля, які імкнецца  парадаваць сваім выхаванцам  святочны настрой шляхам стварэння зімовай казкі ва ўсіх памяшканнях дашкольнай установы. Каб напярэдадні Новага года дзеткі з радасцю прыходзілі ў дзіцячы сад, і непаўторныя пачуцці натхнення і прадчування надыходзячага чараўніцтва не пакідалі іх ні на хвіліну, нам самім даводзіцца стаць трохі чараўнікамі. Групы, файе, лесвіцы ўпрыгожаны гірляндамі, падвескамі, сняжынкамі, хвойнымі галінкамі, канструктыўнымі кампазіцыямі, вясёлымі святочнымі персанажамі. Вокны аформлены ў адзіным стылі святочнага карнавала. Музычная зала прадстаўлена ў вызлядзе ўтульнага дворыка, дзе прыемна прысесці на лаўку, паназіраць за тым, як падае снег, як мільгаціць святочнымі агнямі елка, або проста марыць…Асаблівым гонарам з’яўляюцца нашы фотазоны, якія імітуюць цёплае дамашняе абсталяванне ў выглядзе камінаў.