06.02.2015
Бацькоўскі сход

У яслях-садзе прайшоў бацькоўскі сход па тэме "Бяспека і мы. Падрыхтоўка дзяцей да школы". На бацькоўскі сход былі запрошаны і выступілі настаўніца пачатковых класаў ДУА "Жамчужненская сярэдняя школа" Бубек Алена Аляксандраўна і прадстаўнік Баранавіцкага ДАІ Крывашэя Дзмітрый Аляксандравіч. Па пытаннях работы ўстановы дашкольнай адукацыі выступілі старшыня прафкама Лапатко В.К., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Лявіцкая А.Д. і загадчык ясляў-сада Аляхновіч І.В.