Прэзентацыя да праекта "Не тое золата, што блішчыць"
Праект "Лён-лянок"
Праект "Хлеб на стале"
ВОПЫТНА-ДАСЛЕДЧЫ ПРАЕКТ «АДКУЛЬ УЗЯЛОСЯ МАСЛА?»
Кіраўнікі: Катлубай Алена Васільеўна, Лявіцкая Ала Дзмітрыеўна
Удзельнікі: Ігнатовіч Іван, Міжуй Ганна
УВОДЗІНЫ
У мяне ёсць бабуля.Яна жыве ў вёсцы Прыазёрная. Калі я наведваю бабулю, яна заўсёды частуе мяне малаком. Але найбольш мне падабаецца масла, якое яна робіць сама. І я зацікавілася, як з вадкага малака атрымоўваецца цвёрдае масла?! Так узнікла тэма нашага даследавання “Адкуль узялося масла?”.
Мы захацелі
Мэта: вывучыць працэс вытворчасці сметанковага масла ў хатніх умовах.
Для гэтага нам неабходна:
Задачы:
высветліць, з чаго можна зрабіць сметанковае масла;
вывучыць працэс прыгатавання сметанковага масла у хатніх умовах.
АСНОЎНАЯ ЧАСТКА
Я запытала: - “Адкуль у цябе такое смачнае масла?”
І бабуля мне расказала, як атрымоўваецца масла.
Па першае: карову трэба добра даглядаць і смачна карміць. Карова любіць есці сена. Для гэтага на ўчастку дзіцячага сада мы разам з Аленай Васільеўнай арганізавалі эксперыментальную пляцоўку. Тут мы вырасцілі траву для сенакосу.
Калі вырасла трава, яе скасіў мой тата.
Выйшлі на сенакос таксама і хлопчыкі.
А дзяўчынкі высушыліі сграблі сена ў капу.
Адвезлі сена да маёй бабулі. Бабуля пакарміла карову Жулю, напаіла,
вечарам яе падаіла.
Раніцай прывезла малако нам у дзіцячы сад.
Малако пастаяла некалькі дзён.
Калі вяршкі загусцелі, разам з выхавальнікам сабралі іх ў слоік.
Спачатку каталі слоік на рушніку па сталу, трэслі ў руках.
Збівалі вельмі доўга да тых пор, пакуль не атрымаліся невялікія камячкі масла.
Затым атрыманы прадукт працадзілі праз сіта, аддзялілі масла ад маслёнкі.
Так у нас атрымалася масла.
Алена Васільеўна паказала, як збівалі масла раней.
А яшчэ на занятку ў яе мы даведаліся аб карысці масла.Сметанковае масла карысна для скуры, валасоў, зроку. Яно багата вітамінамі. Трэба толькі памятаць, што, калі масла растапіць на патэльні, вітамінаў у ім не застаецца. Менавіта таму, кавалачак масла лепш класці ва ўжо гатовую ежу.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Наша здагадка падцвердзілася: з малака можна зрабіць сапраўднае масла.
У ходзе даследавання мы даведаліся, як робіцца масла ў хатніх умовах. Этапы нашай працы мы адлюстравалі ў схемах (Дадатак 1,2,3).
Сметанковае масла – крыніца карысных вітамінаў. Ужывайце яго ў ежу. Заўсёды будзеце здаровыя і прыгожыя.
Прадукт нашага доследу мы сёння прывезлі з сабой. Калі ласка, пакаштуйце!