У яслях-садзе прайшоў агульны бацькоўскі сход, на якім прысутнічалі наступныя госці: настаўнік пачатковых класаў Жамчужненскай сярэдняй школы Лапкоўская Любоў Аляксандраўна, педагог-псіхолаг ясляў-сада Дыдышка Вольга Аркадзьеўна, сацыяльны педагог Жамчужненскай сярэдняй школы Міхайленка Ганна Анатольеўна, настаяцель храма Праабражэння Гасподня бацька Васіль. На сходзе былі разгледжаны пытанні:
1. Падрыхтоўка дзяцей старшай групы да школы (Лапкоўская Л.А.).
2. Роля бацькоў у развіцці пазнавальнай дзейнасці дзяцей (Дыдышка В.А.).
3. Паказчыкі вызначэння неблаганадзейнасці сям'і (Міхайленка Г.А.).
4. Роля бацькоў у выхаванні дзіцяці (настаяцель Васіль).