На базе ясляў-сада прайшло паседжанне настаўнікаў-дэфектолагаў па тэме "Карэкцыйная работа з дзецьмі, якія маюць сцёртую форму дызартрыі". На аб'яднанні былі разгледжаны наступныя пытанні:
1. Дызартрыя як маўленчае парушэнне.
2. Дыферэнцыяльная дыягностыка сцёртай формы дызартрыі.
3. Асноўныя напрамкі работы пры сцёртай форме дызартрыі.
Для ўдзельнікаў семінара быў арганізаваны прагляд фальклорнага свята "Калядкі" з удзелам педагогаў ясляў-сада і выхаванцаў інтэгрыраванай групы.