27 мая 2016 года ў яслях-садзе прайшоў выпускны баль. Выпускны ў дзіцячым садзе - хвалюючая падзея, як для дзяцей, так і для іх бацькоў. Застаецца ў мінулым любімы дзіцячы сад. Наперадзе сустрэча са школай - гэта значыць новыя сябры, новыя цікавыя заняткі. Усе дзеці вельмі імкнуліся паказаць сваім выхавальнікам і бацькам, якімі ўжо дарослымі, адказнымі і руплівымі яны сталі. Таленавіта выступалі хлапчукі і дзяўчынкі перад гледачамі, яны танцавалі і спявалі, чыталі вершы і ўдзельнічалі ў конкурсах, якія паказваюць як добра яны падрыхтаваліся да новага этапу ў сваім жыцці, да школы.
Жадаем усім дзецям моцнага здароўя і поспехаў у вучобе! Шчасця вам, усмешак і добрага настрою!