13.06.2016
Спартыўнае свята “Спорт – гэта здароўе”.

Самая галоўная каштоўнасць у чалавека - гэта здароўе, таму ў дзіцячым садзе надаецца вялікая ўвага выхаванню здаровага дзіцяці. Вырасці здаровым, дужым, моцным дапамагае спорт. Займацца фізкультурай карысна, а вясёлай фізкультурай - удвая.
13 чэрвеня 2016г. у нашым дзіцячым садзе было праведзена спартыўнае свята «Спорт - гэта здароўе», у якім прынялі ўдзел дзеці ўсіх узроставых груп. Праграма спартыўнага мерапрыемства была даволі насычанай. Свята прайшло весела і цікава. Усе атрымалі масу ўражанняў і станоўчых эмоцый.