17.08.2016
"Мацярынская школа"

На базе ясляў-сада працуе група кароткачасовага знаходжання дзяцей ранняга ўзросту, створаная для паспяховай адаптацыі ў дзіцячым садзе. Комплексны падыход пабудовы гульняў-заняткаў спрыяе таму, што пры кожным наведванні групы адбываецца пазнавальнае, фізічнае, музычна-эстэтычнае развіццё дзяцей, развіваецца і ўзбагачаецца сэнсарны вопыт, ідзе праца па развіцці ў дзяцей дробнай  маторыкі.
У выніку працы «Мацярынскай школы» ў педагогаў ўсталёўваюцца партнёрскія адносіны з сем'ямі выхаванцаў, ствараецца атмасфера ўзаемаразумення, эмацыйнай узаемападтрымкі, агульнасці інтарэсаў педагогаў, бацькоў і дзяцей. У бацькоў - пашыраюцца тэарэтычныя і практычныя веды ў пытаннях выхавання дзяцей, актывізуюцца і ўзбагачаюцца выхаваўчыя ўменні. У дзяцей - развіваецца пачуццё абароненасці, даверу да педагогаў, што дапамагае ім лёгка адаптавацца ва ўмовах дзіцячага калектыву.