02.11.2016
Вечар сустрэчы

У госці да  выхаванцаў завіталі першакласнікі -  выпускнікі нашай установы дашкольнай адукацыі. Першакласнікі расказалі аб вучобе, аб школе, новых сябрах і настаўніках. Дзеці ўспаміналі, як ім жылося ў дзіцячым садку, разглядалі сумесныя фотаздымкі, прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах.