Вялікае значэнне ў пазнавальным развіцці дзяцей, выхаванні экалагічнай культуры, правільных паводзін у прыродзе мае вырошчванне раслін на акне. Тут дзеці могуць атрымаць першыя навыкі вырошчвання раслін сваімі рукамі, догляду за імі, даведаюцца аб умовах вырастання розных раслін. Кожны год вясной нашы выхаванцы маюць магчымасць самі пасадзіць і даглядаць за раслінамі на "градках" ў групах. У кожнай групе - свой дызайн агарода на падаконніку.