12.05.2017
Семінар-практыкум для загадчыкаў устаноў дашкольнай адукацыі раёна

12.05.2017г. адбыўся семінар-практыкум для загадчыкаў устаноў дашкольнай адукацыі раёна па рэалізацыі праграмы развіцця "Пазнаю Радзіму кожны дзень". Выхаванцы старшай групы правялі экскурсію ў музей "Беларуская хатка" (выхавальнік дашкольнай адукацыі Сакалюк Г.М.). Выхавальнік дашкольнай адукацыі Катлубай А.В. паказала адкрыты прагляд занятка ў сярэдней групе "Чароўная кветка". Выхавальнік дашкольнай адукацыі Тарасюк Г.В. прадставіла праект "Чыстае заўтра". Загадчык ДУА "Навамышскі яслі-сад" Гаўрыльчык Алена Станіславаўна расказала аб рэалізацыі праграмы развіцця дашкольнай установы "Пазнаю Радзіму  кожны дзень".