03.08.2017
Экскурсія ў поле

Жнівень - гарачая пара ўборкі ўраджаю. Выхаванцы нашай дашкольнай установы мелі магчымасць пабываць на экскурсіі ў полі і ўбачыць, як убіраюць збожжа. З вялікай цікавасцю дзеці назіралі за тым, як працуюць камбайнёры, аграномы. А колькі задавальнення было ад магчымасці пабываць на зернесушылцы, дакрануцца да залатых зярнятак, адчуць іх цеплыню і пах.