01.06.2018
Дзень абароны дзяцей

  У нашай дашкольнай установе ўжо стала традыцыйным  1 чэрвеня - Дзень абароны дзяцей - адзначаць незвычайна. Нашы педагогі правялі вясёлую забаву на вуліцы, стварылі сапраўднае  свята. Дзяцей і бацькоў сустракалі Лета, Вясёлка, Навальніца і Дожджык. Былі гульні, песні, танцы, фотазоны, дзе бацькі з дзецьмі маглі зрабіць фота на памяць.
  У другой палове дня свята працягнулася сумесными гульнямі дзяцей з бацькамі. Апошнім акордам свята стала правядзенне латарэі. Прызамі былі магніты, размалёўкі, а галоўны прыз - квіток у аквапарк "Лебядзіны" з 90% зніжкай на дваіх дзяцей.
    Гэты дзень стаў для нашых выхаванцаў незабыўным.

Хай заўсёды будзе сонца, мірнае неба над галавою і раздаецца шчаслівы звонкі смех нашых дзяцей!!!