"Ганарымся, што тут нарадзіліся..." Пад такім дэвізам прайшла экскурсія па вуліцах роднай вёскі Новая Мыш. Удзельнікамі якой былі выхаванцы старэйшай групы нашага дзіцячага сада. Дом культуры, царква, касцёл, бібліятэка, помнік Яну Чачоту, былая карчма і сінагога - вось тыя месцы, дзе пабывалі дзеці з педагогамі Тарасюк Г.В. і Ткач Ю.М. Экскурсія атрымалася вельмі займальнай і пазнавальнай. Дзеці павялічылі свае веды аб роднай вёсцы, даведаліся якая яна была раней і якая выдатная стала цяпер.