14.02.2019
Дзень святога Валянціна

У нашым дзіцячым садзе ўжо стала традыцыяй - штогод адзначаць свята Дзень святога Валянціна. У сумеснай дзейнасці выхавальнікі і дзеці з любоўю падрыхтавалі прыгожыя паштоўкі - "валянцінкі" і падарылі работнікам дзіцячага садка і, вядома ж, мамам і татам.

Педагогі дашкольнай установы  таксама віншавалі бацькоў са святам, дарылі прыемныя пажаданні.

Магчыма, менавіта такім чынам дзіця навучыцца клапаціцца, кахаць, паважаць тых, хто яму дарог - самых родных і блізкіх людзей у яго жыцці.