26.02.2019
Вучэбная эвакуацыя

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшлі практычныя заняткі па эвакуацыі з будынка на выпадак надзвычайных сітуацый дзяцей і супрацоўнікаў пры ўзнікненні ўмоўнага пажару.

Вучэбная эвакуацыя пачалася са спрацоўкі пажарнай сігналізацыі ў памяшканні будынка ясляў-сада. Пачуўшы гукавую сірэну, выхавальнікі  вывелі дзяцей на вуліцу, затым адвялі іх на бяспечную адлегласць ад дашкольнай установы. Пасля чаго выхавальнікі палічылі дзяцей і далажылі загадчыку. Усе дзейнічалі зладжана, хутка, без панікі.