02.04.2019
Пасяджэнне бацькоўскага клуба

02.04.2019г. прайшло чарговае пасяджэнне бацькоўскага клуба «Бяспека дзяцей - у нашых руках». У пасяджэнні клуба прыняў удзел начальнік ГРАНС Баранавіцкага раёна Хлабукін Ігар Канстанцінавіч. Увага бацькоў была накіравана на папярэджанне небяспечных для жыцця і здароўя дзяцей сітуацый і пра адказнасць бацькоў. Быў прадстаўлены фільм МНС пра небяспеку падчас ўпала травы.

Затым была арганізавана сумесная займальная, гульнявая праграма для бацькоў і іх дзяцей па навучанні бяспечным паводзінам у розных жыццёвых сітуацыях. Выхавальнік дашкольнай адукацыі Лушчык Вольга Валер'еўна прапаноўвала разнастайныя заданні: рашэнне праблемных сітуацый, адгадванне загадак, складанне пазлаў. Былі прадстаўлены электрапрыборы, якія выкарыстоўваюцца ў паўсядзённым жыцці. Бацькі тлумачылі дзецям іх небяспеку.

Цікавасць бацькоў выклікала выстава гульняў і дапаможнікаў, вырабленых выхавальнікамі дашкольнай адукацыі для работы з дзецьмі.

У канцы пасяджэння для гасцей і бацькоў праведзена экскурсія ў пакой бяспекі.