10.04.2019
"За Беларусь"

Наша ўстанова дашкольнай адукацыі надае вялікую ўвагу выхаванню нацыянальнай самасвядомасці дашкольнікаў. У рамках гэтай работы музычны кіраўнік Ермалінская Т.В. разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі Ткач Ю.М. падрыхтавалі музычнае мерапрыемства "За Беларусь". Дзеці старшай групы спявалі беларускія песні, расказвалі вершы, выконвалі беларускія танцы, гулялі ў беларускія народныя гульні. Мерапрыемства было прасякнута пачуццем патрыятызму, любоўю да роднага краю.