Сёння, у мірны час, мы шануем і памятаем тых, дзякуючы каму мы можам спакойна працаваць, радавацца жыццю і выхоўваць нашых дзяцей. Дзякуючы героям вайны, якія аддалі ўсе сілы для Перамогі, мы будуем планы на будучыню і можам спакойна думаць пра заўтрашні дзень! Жадаем, каб неба над нашай краінай заўсёды было чыстым і мірным!
Калектыў і дзеці ДУА "Навамышскі яслі-сад" прынялі ўдзел у мітынгу і святочным канцэрце, прысвечаным 74-гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.