Выхавальнік дашкольнай адукацыі Катлубай Алена Васільеўна правяла майстар-клас для педагогаў установы дашкольнай адукацыі: арганізацыя і правядзенне прагулкі ў старшай групе.
Задачы прагулкі: фарміраваць у дзяцей уменне ўсталёўваць адрозненне восеньскіх зменаў ад летніх, узаемасувязь змяненняў у жывой і нежывой прыродзе;
удакладніць, замацаваць і ўзбагаціць веды дзяцей пра дрэвы, знаходзіць адметныя прыкметы дрэў, іх агульныя прыкметы;
актывізаваць слоўнік дзяцей: залаціста-зялёныя, светла-аранжавыя, жоўта-аранжавыя; пры апісанні выкарыстоўваць вобразныя выразы, параўнанні;
фарміраваць у працэсе гульні маральныя якасці: добразычлівасць, гатоўнасць выручыць таварыша, заступіцца за яго, калі трэба, уменне лічыцца з інтарэсамі і меркаваннямі таварышаў па гульні;
выхоўваць у дзяцей цікавасць і любоў да прыроды, яе прыгажосці, абуджаць эстэтычныя пачуцці.