03.12.2019
Тварыць дабро - лёгка

3 снежня ва ўсім свеце праводзяцца спецыяльныя мерапрыемствы, якія не дазваляюць забыцца пра шматлікія праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Аднак асноўная мэта гэтага свята зусім не выклікаць жаль да гэтых людзей, а наадварот нагадаць, што інваліды знаходзяцца нароўні з усімі членамі грамадства.

У гэты дзень педагогі і бацькі ДУА «Навамышскі яслі-сад» таксама далучыліся да міжнароднай ініцыятывы, вырабілі сваімі рукамі дыдактычныя цацкі па сэнсарнаму развіццю для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Дыдактычныя цацкі былі перададзеныя дзецям ЦКРНіР Баранавіцкага раёна.