"Не тое золата, што блішчыць"... Так кажа народная мудрасць. Нашы выхаванцы ўпэўнеліся ў гэтым пасля таго, як прайшлі сцежкамі сваёй малой Радзімы. Падчас экскурсіі яны пазнаёміліся з гістарычным мінулым і найбольш значнымі месцамі вёскі Новая Мыш: помнік Яну Чачоту, помнік загінуўшым воінам Вялікай Айчыннай вайны, касцёл Праабражэння Гасподняга і Спаса-Праабражэнская царква.