12 красавіка ў ДУА "Навамышскі дзіцячы сад Баранавіцкага раёна" прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню авіяцыі і касманаўтыкі.
У 2023 годзе чалавецтва святкуе 66 год з дня пачатку касмічнай эры. Усё пачалося 5 кастрычніка 1957 года, калі савецкімі навукоўцамі быў запушчаны на арбіту «Спадарожнік-1». Для ўсіх жыхароў планеты гэта стала адкрыццём эпохі зорак, галактык і новых светаў.
12 красавіка 1961 года быў здзейснены прарыў. Юрый Гагарын быў першым чалавекам, які паляцеў у космас. І гэтая першая спроба заваявання пазаземнага прасторы стала знакавай падзеяй у гісторыі планеты.
На працягу наступных 50 гадоў касманаўтыка развівалася даволі актыўнымі тэмпамі. Былі запушчаны дзясяткі арбітальных станцый і сотні спадарожнікаў. Праведзена мноства тэхналагічных і навуковых эксперыментаў.
Па статыстыцы, усяго ў космас былі адпраўленыя больш за паўтысячы чалавек. Трое з іх-беларусы Алег Навіцкі, Уладзімір Кавалёнак і Пётр Клімук.