У ДУА "Навамышскі дзіцячы сад Баранавіцкага раёна" прайшоў адукацыйны семінар
"Выкарыстанне магчымасцей інтэрактыўнай дошкі па развіццю звязнага маўлення ў дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення". Педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі падзяліліся вопытам работы з дзецьмі АПФР праз правядзення розных мерапрыемстваў. Былі прадэманстраваны: інтэграваны занятак настаўніка-дэфектолага Лапатка В.К., прэзентацыі інтэрактыўных гульняў выхавальнікаў дашкольнай адукацыі Тарасюк Г.В., Сумейка Ю.М., відэаролік "Рухомая гульня з выкарыстаннем мастацкага слова "Віюцца рэчы" кіраўніка фізічнага выхавання Яновіч А.В., відэа-прэзентацыя "Эфектыўныя формы работы ў рэалізацыі задач грамадзянска-патрыятычнага выхавання" загадчыка ўстановы дашкольнай адукацыі Гаўрыльчык А.С., а таксама ў выкананні аркестра шумавых інструментаў прадэманстравана Беларуская народная песня "Полька-Янка" пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Ермалінскай Т.В., праведзена экскурсія ў "Беларускую хатку" выхаванцамі і выхавальнікам дашкольнай адукацыі Катлубай А.В.