02.05.23
1 Мая - Свята Вясны и Працы

У свята Вясны і Працы
Уся адпачывае краіна.
Святкуем у маі яго,
Чысціню ён нясе і дабро.

У ДУА "Навамышскі дзіцячы сад Баранавіцкага раёна", з мэтай фарміравання яркіх станоўчых эмоцый і павагі да працы, а таксама для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці выхаванцаў было праведзена мерапрыемствы, прысвечанае святу 1 мая. Выхаванцы спявалі, танцавалі, гулялі і атрымалі выдатны настрой на ўвесь дзень.