05.05.23
Напярэдадні Дня Перамогі!

Напярэдадні Дня Перамогі, у старэйшай групе інтэграванага навучання і выхавання ДУА "Навамышскі дзіцячы сад Баранавіцкага раёна" была арганізавана выстава малюнкаў, прысвечаная вялікаму святу.

З выхаванцамі праведзена гутарка аб тым, хто абараняў нашу Радзіму, аб тых героях, якія аддалі свае жыцці за самае дарагое, што ёсць у чалавека, за жыццё і свабоду сённяшняга дня. Гэта свята памяці, гонару, годнасці.