05.05.23
Мы памятаем! Мы ганарымся!

9 Мая — свята вельмі значнае для кожнага жыхара нашай краіны. Людзі, якія жылі ў страшныя гады вайны, унеслі вялікі ўклад у Вялікую Перамогу, чым заслужылі вечную памяць і прызнанне нашчадкаў.

Напярэдадні Дня Перамогі выхаванцы ДУА "Навамышскі дзіцячы сад Баранавіцкага раёна" усклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пакуль мы памятаем і шануем сваіх продкаў, якія заваявалі перамогу ў гэтай страшнай вайне, мы можам перадаць сваім дзецям найвышэйшыя каштоўнасці – патрыятызм і любоў да сваёй Радзімы. Гэтым мы ствараем трывалы падмурак для станаўлення асобы кожнага дзіцяці.