23.02.15
Спартыўнае свята разам з татамі

23 лютага прайшло свята, прысвечанае Дню абаронца Айчыны. У мерапрыемстве  ўдзельнічалі 2 каманды: “Маракі” і “Будзёнаўцы" (дзеці сярэдняй, старшай груп і таты). На кожным этапе спаборніцтваў удзельнікі паказвалі свае спартыўныя навыкі ў эстафетах і гульнях. Са спрытнасцю і задорам былі пройдзены ўсе конкурсы, якія суправаджаліся  музычнымі нумарамі.