26.08.15
Бывай, лета!

Наша ўстанова дашкольнай адукацыі развіталася з цёплым, ласкавым летам. Задорныя, вясёлыя, загарэлыя дзеці паказалі свой спрыт, уменні ў спартыўных спаборніцтвах. З задавальненнем яны гулялі ў рухальныя гульні, выконвалі гімнастычныя практыкаванні, падтрымлівалі адзін аднаго ў камандных гульнях. Атрымалася сапраўднае свята, якое прынесла задавальнене ўсім, хто любіць спорт, сонца, лета. Бывай, лета! Да сустрэчы!