26.05.23
Мерапрыемства ў цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. Яна Чачота "Птушыны перазвон"

На дзіцячым абанеменце цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. Яна Чачота для выхаванцаў дзіцячага сада праведзена мерапрыемства "Птушыны перазвон", прысвечанае птушкам сябрам чалавека – птушкам. Дзеці даведаліся цікавыя факты з жыцця птушак, пра тое, якую карысць прыносяць яны чалавеку. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне, паглядзелі ТЭАТР на стале: інсцэніроўку беларускай народнай казкі «Пшанічны каласок». У канцы бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі, якія распавядаюць пра птушак, правяла майстар-клас, дзе дзеці вырабілі сабе на памяць закладкі для кніг у выглядзе птушак.