З 12 па 16 кастрычніка ў яслях-садзе праходзіў тыдзень здароўя. На працягу тыдня праходзілі самыя розныя мерапрыемствы. Выхавальнікі расказвалі выхаванцам аб асноўных складаючых здароўя - аб правільным харчаванні, рэгулярных занятках спортам, захаванні рэжыму дня. Ва ўсіх узроставых групах праводзіліся тэматычныя гутаркі, заняткі, загадванне загадак, чытанне мастацкай літаратуры. Завяршыўся тэматычны тыдзень здароўя спартыўным святам. Каманды спаборнічалі ў спрыту, шпаркасці, знаходлівасці.