19.10.15
Дзень Маці

У нашым дзіцячым садзе святкаванне Дня Маці стала ўжо добрай традыцыяй.Напярэдадні свята праведзены шэраг цікавых мерапрыемстваў: займальныя гутаркі, пазнавальныя заняткі. Ранішнік, прысвечаны Дню маці, падрыхтавалі музычны кіраўнік Лапіч Н.Г., выхавальнікі груп Ткач Ю.М.,Катлубай А.В. Матуль да слёз расчулілі цёплыя, душэўныя словы віншаванняў, якія прагучалі ў вершах і песнях у выкананні дзяцей сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту.