05.01.16
Вучэбна-метадычнае аб'яднанне настаўнікаў-дэфектолагаў

На базе ясляў-сада прайшло паседжанне настаўнікаў-дэфектолагаў  па тэме "Карэкцыйная работа з дзецьмі, якія маюць сцёртую форму дызартрыі". На аб'яднанні былі разгледжаны наступныя пытанні: 

1. Дызартрыя як маўленчае парушэнне.

2. Дыферэнцыяльная дыягностыка сцёртай формы дызартрыі.

3. Асноўныя напрамкі работы пры сцёртай форме дызартрыі.

Для ўдзельнікаў семінара быў арганізаваны прагляд фальклорнага свята "Калядкі" з удзелам педагогаў ясляў-сада і выхаванцаў інтэгрыраванай групы.