15.01.16
Тыдзень сям'і

Мінулы тыдзень у яслях-садзе быў прысвечаны сям'і. Сям'я - гэта самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бярэм прыклад, пра каго клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця. І калі ў сям'і пануе паразуменне, давер і цяпло - гэта сапраўднае шчасце.

На працягу ўсяго тыдня бацькі актыўна ўдзельнічалі ў жыцці ясляў-сада, што дазволіла ім глыбей пазнаць сваё дзіця, эмацыянальна зблізіцца з жыццём установы дашкольнай адукацыі.