23.02.16
Дзень абаронцаў Айчыны

23 лютага - дзень смелых, моцных, рашучых, мужных і стойкіх мужчын, заўсёды гатовых абараняць сваю Радзіму, сваю сям'ю, сваіх сяброў і блізкіх ад ворагаў і непрыемнасцяў.

Напярэдадні выхавальнікі дашкольнай адукацыі знаёмілі выхаванцаў са слаўнымі старонкамі гісторыі роднай краіны, гераічнымі здзяйсненнямі продкаў, з сучаснай арміяй. У групах аформлена фотавыстава “Які мой тата быў салдат”.