01.03.16
Дзень аховы дзяцей ад надзвычайных сітуацый

У яслях-садзе прайшоў дзень аховы дзяцей ад надзвычайных сітуацый. Праведзена вучоба па эвакуацыі дзяцей з установы дашкольнай адукацыі, у якой прынялі ўдзел выхаванцы і супрацоўнікі ясляў-сада. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі правялі з дзецьмі гутаркі, гульні, знаёмства з дарожнымі знакамі, з супрацьпажарным інвентаром.