25.03.16
У Баранавіцкім раёне адбыўся Міжнародны навукова-практычны семінар

ДУА "Навамышскі яслі-сад" прымала ўдзельнікаў VII Міжнароднага навукова-практычнага семінара "Дашкольная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы», арганізатарам якога выступіў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Удзельнікі семінара малі магчымасць пазнаёміцца з беларускай культурай і традыцыямі беларускага народа, арганізацыяй работы дашкольнай установы па этнаграфічнаму выхаванню дашкольнікаў.