У яслі-садзе праходзіць акцыя « Абазнач сябе ў цемры». Мы напамінаем, наколькі важна насіць флікер. Гэты маленькі прадмет ратуе жыццё на дарозе ў цемры. Дзеці і бацькі, якія мелі флікеры, атрымоўвалі маленькія падарункі (размалёўкі, каляндарыкі).
У яслях-садзе сістэматычна вядзецца работа па стварэнні бяспечных умоў жыцця нашых выхаванцаў. Праводзяцца гутаркі, гульні, заняткі, дзе дзеці знаёмяцца з правіламі паводзін на дарогах і за межамі ўстановы дашкольнай адукацыі.